«Калі купіш нявольніка-гебрая, ён будзе служыць табе шэсць гадоў, а ў сёмы ён выйдзе свабодным без выкупу.
ЕРАМІІ 34:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе магнаты і ўвесь народ, які заключыў запавет, згадзіліся выпусціць на свабоду кожны свайго нявольніка і кожны сваю нявольніцу і больш не трымаць іх у няволі, — паслухаліся і адпусцілі іх на волю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І згадзіліся ўсе князі і ўсе людзі, якія заключылі запавет, выпусьціць на свабоду кожны нявольніка свайго і кожны нявольніцу сваю і не трымаць іх у нявольніцтве. І яны згадзіліся, і адпусьцілі [іх]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслухаліся ўсе князі і ўвесь народ, якія ўступілі ў запавет, каб адпусьціць кожнаму раба свайго і кожнаму рабыню сваю на волю, каб ня трымаць іх наперад у рабах, - і паслухаліся і адпусьцілі: |
«Калі купіш нявольніка-гебрая, ён будзе служыць табе шэсць гадоў, а ў сёмы ён выйдзе свабодным без выкупу.
І сказаў Госпад: «Таму, што народ гэты шануе Мяне толькі вуснамі ды славіць Мяне толькі языком, але сэрца іх далёка ад Мяне і страх іх адносна Мяне — як завучанае правіла людзей,
І князі Юды пачулі гэтыя словы, і выйшлі з палаца царскага ў дом Госпада ды селі ля ўваходу Новай брамы ў доме Госпадавым.
Тады князі і ўвесь народ сказалі святарам і прарокам: «Гэты чалавек не заслугоўвае прысуду смерці, бо прамаўляў да нас у імя Госпада, Бога нашага».
Потым, аднак, змянілі рашэнне і вярнулі назад нявольнікаў і нявольніц сваіх, якіх ужо адпусцілі на свабоду, і прымусілі, каб і далей былі нявольнікамі і нявольніцамі.
Князі юдэйскія і князі Ерузаліма, еўнухі, святары і ўвесь народ зямлі, — тыя, хто прайшлі між паловамі цяляці;
сышоў у дом цара, у пакой пісара, і вось, там сядзелі ўсе князі: Элісама, пісар, і Далаі, сын Сямэі, і Эльнатан, сын Ахабора, і Гамары, сын Сафана, і Сэдэцыя, сын Хананіі, і іншыя князі.
Дык князі сказалі цару: «Мы прасілі забіць гэтага чалавека, бо ён наўмысна аслабляе рукі ваяроў, якія засталіся ў гэтым горадзе, і рукі ўсяго народа, калі да іх гаворыць падобныя словы. Чалавек гэты не шукае спакою для гэтага народа, але няшчасця!»
І будзеце святкаваць пяцідзесяты год, і аб’явіце свабоду на зямлі ўсім жыхарам яе. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да сваёй уласнасці, ды кожны вернецца ў ранейшую сям’ю.
бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і вартаваў яго ды шмат дзівіўся, слухаючы яго, і ахвотна яго слухаў.