ЕРАМІІ 31:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вось жа, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я засею дом Ізраэля і дом Юды семем людзей і семем жывёлы. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я засею дом Ізраіля і дом Юды насеньнем людзей і насеньнем быдла. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я засею дом Ізраілеў і дом Юдаў насеньнем чалавека і насеньнем быдла. |
І загучыць адтуль хвала і галасы, поўныя радасці, і Я памножу іх, і не паменшаюць, і праслаўлю іх, і не будуць у пагардзе.
і павялічу ў вас людзей, увесь дом Ізраэля, і гарады будуць абжытыя, і руіны адбудаваныя.
І Я памножу ў вас людзей і жывёлу, і яны будуць павялічвацца і расці; і зраблю, што будзеце вы абжытыя так, як у мінулым, і Я буду абдорваць вас дабротамі больш, чым вы мелі дагэтуль, і вы зразумееце, што Я — Госпад.
І пасею яе для сябе на зямлю, і пашкадую яе, якая была “Без міласэрнасці”; і скажу “Не Майму народу”: “Ты — народ Мой”, а ён адкажа: “Ты — Бог мой”».
І расцярушу іх паміж народамі, і будуць памятаць пра Мяне, знаходзячыся далёка; і выгадуюць дзяцей сваіх, і вернуцца.
і Госпад, Бог твой, дасць табе вялікі поспех ва ўсіх справах рук тваіх, у пладах улоння твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ва ўрадлівасці зямлі тваёй, у дастатку ўсіх рэчаў. Бо навернецца Госпад, каб цешыцца з цябе ва ўсіх дабротах, як цешыўся Ён з бацькоў тваіх,