Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
ЕРАМІІ 26:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Можа, паслухаюць і адвернуцца кожны ад сваёй ліхой дарогі, і Я пашкадую аб няшчасці, якое думаю ўчыніць ім дзеля ліхоты ўчынкаў іх”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Можа, яны паслухаюць і адвернуцца кожны ад шляху свайго ліхога, і Я пашкадую [ўчыніць] зло, якое Я задумаў зрабіць ім з прычыны ліхоты ўчынкаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Магчыма, яны паслухаюцца і адвернуцца кожны ад благога шляху свайго, і тады Я адмяню тое бедства, якое думаю навесьці на іх за ліхія дзеі іхнія. |
Такім чынам, калі Ахаб пачуў словы гэтыя, раздзёр ён адзенне сваё і апрануў на цела сваё зрэбніцу, і пасціў, і спаў у зрэбніцы, і хадзіў з паніклай галавою.
«Ці ты заўважыў, як Ахаб упакорыўся перада Мною? Дык за тое, што ён упакорыўся перада Мною, Я не навяду бяды ў яго дні, але ў дні сына яго навяду бяду на дом яго».
Цяпер, вось, зрабіце добрымі свае шляхі і свае ўчынкі і слухайце голас Госпада, Бога вашага, тады пашкадуе Госпад аб няшчасці, якое прызначыў Ён на вас.
Ці ж пакараў яго смерцю Эзэкія, цар Юдэйскі, і ўся Юдэя? Ці ж не спалохаліся яны Госпада і ці не маліліся перад абліччам Госпада, і Госпад пашкадаваў аб няшчасці, якое прызначыў на іх? А мы чынілі вялізнае ліха супраць душ нашых!»
Калі часам дом Юды, чуючы пра ўсе няшчасці, якія Я думаю ўчыніць ім, навернуцца кожны ад свайго ліхога шляху, то Я прабачу злачынствы і грэх іх».
Можа, трапіць іх малітва да Госпада, і кожны з іх навернецца ад свайго ліхога шляху, бо вялікі гнеў і лютасць, якімі пагражае Госпад гэтаму народу».
Такім чынам, ты, сын чалавечы, прыгатуй сабе рэчы на дарогу перасялення, і ўдзень на іх вачах перасяліся; выйдзі ж з месца твайго прабывання да іншага месца на вачах іх; можа, гэта зразумеюць, бо гэта народ упорысты.
Калі ж бязбожнік адвернецца ад усіх сваіх грахоў, якіх дапусціўся, і будзе захоўваць усе прыказанні Мае і спаўняць закон і справядлівасць, будзе жыць, не памрэ.
Не пушчу гарэння гневу Майго, не павярнуся, каб знішчыць Эфраіма, бо Я — Бог, а не чалавек, пасярод Цябе — святы, і не прыйду з пагрозаю.
Хто ведае, ці не адумаецца Ён, і ці не даруе, і ці не пакіне па Сабе дабраславенне — ахвяры хлебныя і вадкія Госпаду, Богу вашаму?
І маліўся ён да Госпада, і казаў: «Малю Цябе, Госпадзе, ці ж не такім было слова маё, калі быў я яшчэ ў зямлі сваёй? Дзеля таго вырашыў я ўцячы ў Тарсіс. Я ведаў, што Ты — Бог літасцівы і міласэрны, цярплівы і вельмі спагадны, і спачуваеш у няшчасці.