ЕРАМІІ 26:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)13 Цяпер, вось, зрабіце добрымі свае шляхі і свае ўчынкі і слухайце голас Госпада, Бога вашага, тады пашкадуе Госпад аб няшчасці, якое прызначыў Ён на вас. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)13 І цяпер выпраўце шляхі вашыя і ўчынкі вашыя, і слухайце голас ГОСПАДА, Бога вашага, і ГОСПАД пашкадуе [ўчыніць] ліха, якое Ён прамовіў супраць вас. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)13 дык вось, выправіце дарогі вашыя і паслухайцеся голасу Госпада Бога вашага, і Гасподзь адменіць бедства, якое вырак на вас; Глядзіце раздзел |
І пасылаў Я да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, падымаючыся на досвітку, пасылаючы і кажучы: “Навярніцеся кожны ад дарогі сваёй ліхой і выпраўце ўчынкі вашыя і не хадзіце за іншымі багамі, не пакланяйцеся ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым”. Але вы не прыхілілі вуха свайго і не паслухаліся Мяне.