І паставіў ён замест яго царом Эліякіма, брата яго над Юдэяй і Ерузалімам, і перамяніў імя яго на Ёакіма. Самога ж Ёахаза ўзяў з сабою і павёў у Егіпет.
ЕРАМІІ 22:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але на месцы, у якое завялі яго, памрэ, ды зямлі гэтае болей не ўбачыць». Гора таму, хто будуе дом свой на несправядлівасці, і святліцы свае — на незаконнасці, блізкаму свайму кажа працаваць задарма, і заробку яго не аддае яму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гора таму, хто будуе дом свой на няправеднасьці, і сьвятліцы свае — на судзе несправядлівым, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку ягонага не аддае яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гора таму, хто будуе дом свой няпраўдаю і сьвяцёлкі свае - беззаконьнем, хто прымушае блізкага свайго працаваць задарма і не аддае яму платы ягонай, |
І паставіў ён замест яго царом Эліякіма, брата яго над Юдэяй і Ерузалімам, і перамяніў імя яго на Ёакіма. Самога ж Ёахаза ўзяў з сабою і павёў у Егіпет.
Ёакім меў дваццаць пяць гадоў, калі стаў царом, ды адзінаццаць гадоў цараваў у Ерузаліме; і дапускаўся ліха перад Госпадам, Богам сваім.
Гора тым, што далучаюць дом да дома, а поле яднаюць з полем аж да канца зямельных надзелаў! Ці ж вы адны толькі жывяце на сярэдзіне зямлі?
«Курапатка выседжвае яйкі, якіх не знесла, такі ж самы і той, хто збірае багацце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і ў апошнія дні свае стане неразумным.
Таму вось што кажа Госпад Еліякіму, сыну Осіі, цару Юдэйскаму: “Не будуць плакаць па ім: “О гора, браце мой! О гора, сястра мая!” Не будуць па ім плакаць: “О гора, гаспадару! О гора, ясны!”
Не нагаворвай на блізкага твайго і не чыні яму рабунку. І хай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.