І Міхей адказаў: «Тым сам убачыш у той дзень, калі будзеш уваходзіць то ў адзін пакой, то ў іншы, каб схавацца».
ЕРАМІІ 14:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму вось што кажа Госпад супраць прарокаў: «Яны праракуюць у імя Маё, але Я іх не пасылаў. Яны кажуць: “Меча і голаду не будзе ў гэтай зямлі”, але ад меча і голаду прападуць прарокі тыя, Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД пра прарокаў, якія прарочаць у імя Маё, але Я не пасылаў іх. Яны кажуць: “Мяча і голаду ня будзе ў зямлі гэтай”. Ад мяча і голаду загінуць прарокі гэтыя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму так кажа Гасподзь пра прарокаў: яны прарочаць імем Маім, а Я не пасылаў іх; яны кажуць: «меча і голаду ня будзе на гэтай зямлі»: мечам і голадам будуць вынішчаны гэтыя прарокі, |
І Міхей адказаў: «Тым сам убачыш у той дзень, калі будзеш уваходзіць то ў адзін пакой, то ў іншы, каб схавацца».
Ты ж, Пасур, і ўсе твае хатнія пойдзеце ў няволю. І пойдзеш ты ў Бабілон, і там памрэш і будзеш пахаваны ты і ўсе твае таварышы, якім праракаваў ты лжыва”».
Дзеля таго, вось, Я — супраць прарокаў, — кажа Госпад, — якія крадуць узаемна адзін у аднаго Мае словы.
“Не пасылаў Я іх, — кажа Госпад, — і яны праракуюць у імя Маё няпраўду, каб Я выкінуў вас і каб вы пагінулі там, як тыя прарокі, што прадказваюць вам”.
Сорам ім, бо чыняць яны брыдоту; ды толькі сораму яны не адчуваюць і не ўмеюць чырванець. Дзеля таго ўпадуць сярод тых, што падаюць; у час, калі Я наведаю іх, пападаюць», — кажа Госпад.
Сорам ім, бо дапусціліся брыдоты, ды нават у сораме яны не саромеюцца і чырванець не ўмеюць, таму ўпадуць яны паміж заняпалых, прападуць у час наведання іх, — кажа Госпад. —
Учыню Я збор і буду збіраць іх, — кажа Госпад, — ды няма ні гронкі на галінках, ані фігаў на дрэве фігавым, і лістота звяла».
Клікаў я прыяцеляў сваіх, але яны мяне падманулі, святары мае і старэйшыны мае прапалі ў горадзе, бо шукалі харчоў сабе, каб ажывіць душу сваю.
«Зірні, Госпадзе, і ўзваж, каму ты калі так зрабіў: ці жанчыны маюць есці плод лона свайго — пешчаных рупліва немаўлят? Ці ў святыні Госпадавай мае быць забіты святар ды прарок?
і Я выверну той мур, які вы атынкавалі, і зраўняю яго з зямлёй, і пакажацца яго падмурак, і ён заваліцца, а вы на ім загінеце. Тады даведаецеся, што Я — Госпад.
Я вылью гнеў Мой на мур і на тых, якія яго атынкавалі, і скажу вам: “Няма мура і няма тых, што яго атынкавалі,
і рука Мая будзе на прароках, якія бачаць рэчы падманныя і прадказваюць хлусліва: не будуць яны належаць да супольнасці народа Майго, і не будуць упісаныя ў лік пакаленняў Ізраэля, і не ўвойдуць у зямлю Ізраэля, і даведаецеся, што Я — Госпад Бог.
І возьмуць адказнасць яны за сваю правіннасць: правіннасць прарока будзе такая ж, як і правіннасць таго, хто яго пытаў,
І калі прарок памыліцца і прамовіць слова, Я, Госпад, падману таго прарока, і выцягну руку Сваю супраць яго, і знішчу яго спаміж народа Майго Ізраэля.
Калі, аднак, вартаўнік убачыць, што прыходзіць меч, і не патрубіць у трубу, і народ не ўсцеражэцца, ды прыйдзе меч і заб’е кагосьці з іх, дык гэты апошні быў забраны ў сваёй злачыннасці, але кроў яго ўскладу Я на вартаўніка”.
Дзеля таго вось што кажа Госпад: “Жонка твая ў горадзе будзе распуснай. Сыны ж і дочкі ад меча папрападаюць. Зямля твая будзе вяроўкай падзелена. Ты ж на зямлі спаганенай памрэш, а Ізраэль нявольнікам будзе пераселены з зямлі сваёй”».
Вось што кажа Госпад пра прарокаў, якія зводзяць народ Мой, якія, калі маюць што пажаваць зубамі сваімі, абвяшчаюць супакой; і калі хто нічога не ўложыць у рот іх, абвяшчаюць вайну супраць таго:
А прарок, разбэшчаны пыхаю, які захоча гаварыць у імя Маё тое, чаго Я не загадаў, каб ён гаварыў, або ў імя чужых багоў, будзе забіты.
І схоплены быў звер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі меціну звера і што пакланяліся перад яго абразом. Абодва яны былі жывымі кінуты ў возера вогненнае, палаючае серкай.