Калі пайшоў чалавек у напрамку ўсходнім, ён меў у сваёй руцэ вымяральны прут, адмераў ім тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да шчыкалатак.
ЕЗЭКІІЛЯ 47:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў адмераў тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да каленяў. І адмераў ён тысячу локцяў, і перавёў мяне праз ваду, якая даставала аж да клубоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён адмерыў тысячу [локцяў], і перавёў мяне праз ваду, і вада была да каленяў. І ён адмерыў тысячу [локцяў], і перавёў мяне, і вада была да паясьніцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне па вадзе; вады было па калені. І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне; вады было па паясьніцу. |
Калі пайшоў чалавек у напрамку ўсходнім, ён меў у сваёй руцэ вымяральны прут, адмераў ім тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да шчыкалатак.
І адмераў ён яшчэ тысячу локцяў; быў там струмень, праз які не змог я перайсці, бо вада была заглыбокая, была гэта вада да плавання; рака, праз якую нельга было перайсці.
моцаю знакаў і цудаў, моцаю Духа Божага, так што ад Ерузаліма і ваколіц аж да Ілірыка пашыраў я добрую вестку Хрыстову.
якая дайшла да вас, як і па ўсім свеце разышлася, і дае плады, і расце, як і ў вас ад таго дня, у які вы пачулі ды пазналі ласку Божую ў праўдзе,