Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 47:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І адмераў ён яшчэ тысячу локцяў; быў там струмень, праз які не змог я перайсці, бо вада была заглыбокая, была гэта вада да плавання; рака, праз якую нельга было перайсці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І ён адмерыў тысячу [локцяў], [і быў] струмень, праз які ня мог я перайсьці, бо вада ўзьнялася, [і стала] вада для плаваньня, струмень, праз які нельга перайсьці.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І яшчэ адмерыў тысячу, і ўжо тут быў такі паток, празь які я ня мог ісьці, бо вада была так высока, што трэба было плысьці, а пераходзіць нельга было гэты паток.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 47:5
8 Крыжаваныя спасылкі  

На ўсёй Маёй гары святой не будзе крыўды і забойстваў, бо зямля будзе перапоўнена веданнем Госпада, як воды перапаўняюць мора.


І зноў адмераў тысячу локцяў і правёў мяне праз ваду, і вада даставала аж да каленяў. І адмераў ён тысячу локцяў, і перавёў мяне праз ваду, якая даставала аж да клубоў.


Бо зямля перапоўніцца пазнаннем славы Госпада, як воды перапаўняюць мора.


І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».


Пасля ўбачыў я: і, вось, вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто не мог, з усіх плямёнаў і пакаленняў, народаў і моў. І стаялі яны перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы