ЕЗЭКІІЛЯ 46:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кожны дзень ты мусіш для Госпада ахвяраваць аднагадовае ягня без заганы як цэласпаленне; мусіш яго прыносіць кожную раніцу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ягня аднагадовае без заганы складзеш як цэласпаленьне штодзень для ГОСПАДА, кожную раніцу будзеш складаць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кожны дзень прынось Госпаду на цэласпаленьне гадавалае ягня без заганы; кожнае раніцы прынось яго. |
Госпад Бог надзяліў мяне языком вымоўным, каб здолеў я падтрымаць таго, хто знямогся ў слове; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха маё, каб слухаў я Яго, як вучань.
Калі скончацца дні ачышчэння яе дзеля нараджэння сына або дачкі, хай прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпалення і маладога голуба або туркаўку ў ахвяру за грэх да дзвярэй палаткі сустрэчы ды перадасць святару.
Гэта суботняя ахвяра цэласпалення на кожную суботу, апрача пастаяннай ахвяры цэласпалення і ўзлівання да яе.
Назаўтра ўбачыў Ян Ісуса, што ішоў да яго, і гаворыць: «Вось, Ягня Божае, Той, Хто бярэ на Сябе грэх свету.
І паклоняцца яму ўсе, хто жыве на зямлі і чыё імя не запісана ў кнізе жыцця Ягняці, Які быў забіты ад заснавання свету.