У чатырыста васьмідзесятым годзе па выхадзе ізраэльцаў з зямлі Егіпецкай, на чацвёрты год царавання Саламона над Ізраэлем, у месяцы Зіў, — гэта другі месяц, — пачаў ён будаваць дом Госпаду.
ЕЗЭКІІЛЯ 41:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўвёў ён мяне ў святыню, і змераў вушакі: шэсць локцяў шырыні з аднаго і шэсць локцяў шырыні з другога боку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён увёў мяне ў сьвятыню, і зьмераў філяры, і [было] шэсьць локцяў з аднаго боку і шэсьць локцяў з другога боку, шырыня намёту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым увёў мяне ў храм і намерыў у слупах шэсьць локцяў шырыні з аднаго боку і шэсьць локцяў шырыні з другога боку, у шырыню скініі. |
У чатырыста васьмідзесятым годзе па выхадзе ізраэльцаў з зямлі Егіпецкай, на чацвёрты год царавання Саламона над Ізраэлем, у месяцы Зіў, — гэта другі месяц, — пачаў ён будаваць дом Госпаду.
Дом, які цар Саламон будаваў для Госпада, меў шэсцьдзесят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.
І завёў ён мяне на знешні панадворак, і вось, былі на панадворку пакоі, і падлога, выкладзеная кругом каменем; трыццаць пакояў было на падлозе кругом;
І ўвайшоў у сярэдзіну, і змераў на вушаку брамы — два локці, і браму — шэсць локцяў, ды шырыню бакоў брамы — сем локцяў з аднаго і сем локцяў з другога боку.
І вывеў ён мяне на панадворак знешні на паўночным баку ды завёў мяне ў залу, якая знаходзілася насупраць адгароджанага месца і насупраць будынка з паўночнага боку.
і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.
І той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысціну, каб змерыць горад, брамы яго і мур яго.
І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,
Хто пераможа, таго ўчыню калонай у святыні Бога Майго, і больш з яе не выйдзе, і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерузаліма, які сыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае.