І скажы ім: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я пашлю і вазьму Набукаданосара, цара Бабілона, слугу Майго. І пастаўлю Я яго пасад на гэтых камянях, якія Я схаваў, і паставіць ён свой пасад над імі.
ЕЗЭКІІЛЯ 32:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вось гэтак кажа Госпад: “Прыйдзе на цябе меч цара Бабілона, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Меч валадара Бабілонскага прыйдзе на цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так кажа Гасподзь Бог: меч цара Вавілонскага прыйдзе на цябе. |
І скажы ім: гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я пашлю і вазьму Набукаданосара, цара Бабілона, слугу Майго. І пастаўлю Я яго пасад на гэтых камянях, якія Я схаваў, і паставіць ён свой пасад над імі.
Слова, якое сказаў Госпад Ярэміі прароку аб нашэсці адносна таго, што прыйшоў Набукаданосар, цар Бабілона, каб спустошыць зямлю Егіпецкую:
Вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я навяду на Тыр Набукаданосара, цара Бабілона, з поўначы, цара цароў з конямі, і калясніцамі, і вершнікамі, і з войскам, і з мноствам народа.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “Вось, Я даю Набукаданосару, цару Бабілона, зямлю Егіпецкую, каб забраў багацці яе, і захапіў здабычу яе, і ўзяў здабычу яе, каб была ў яго войска ўзнагарода, —
І меч прыйдзе на Егіпет, і страх запануе ў Кушы, калі ў Егіпце будуць падаць забітыя, калі забяруць багацце яго і калі будуць развалены яго падмуркі.
дзеля таго Я аддам яго ў рукі магутнага кіраўніка народаў, каб, учыняючы, учыніў яму: адпаведна яго бязбожнасці знішчыў Я яго.