ЕЗЭКІІЛЯ 30:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Я здзейсню суды ў Егіпце, і будуць ведаць, што Я — Госпад”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я ўчыню суды [Мае] ў Эгіпце, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так учыню я суд над Егіптам, і ўведаюць, што Я - Гасподзь. |
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
і кажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вось, Я супраць цябе, Сідоне, і хачу, каб хвалілі Мяне ў цябе, ды няхай ведаюць, што Я — Госпад, калі буду рабіць у ім суды і буду ў ім асвячоны.
Калі Я перамяню зямлю Егіпецкую ў пустыню, а зямля будзе пазбаўлена багацця свайго, калі заб’ю ўсіх жыхароў яе, тады даведаюцца, што Я — Госпад.
І пакладу Маю славу сярод паганаў, ды ўсе пагане ўбачаць Мой суд, які правяду, і таксама руку Маю, якую на іх пакладу.
і ты станеш ганьбай і пасмешышчам, перасцярогай і страхам для народаў, што цябе акружаюць, калі споўню Я суды на цябе ў абурэнні, і ў лютасці, і ў пакараннях гневу. Я, Госпад, сказаў гэта.
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог, — Вось, Я іду супраць цябе Сам, і Я на вачах паганаў зраблю над табою суд,
калі яны хавалі ўсіх сваіх першародных, забітых Госпадам, калі Ён учыніў суд над іх багамі,
Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чар, і прамовіў да мяне, кажучы: «Падыдзі, пакажу табе знішчэнне вялікай распусніцы, што сядзіць над водамі многімі,