ЕЗЭКІІЛЯ 28:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на Сідон і праракуй супраць яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сыне чалавечы, зьвярні аблічча тваё на Сідон і прароч супраць яго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыне чалавечы! павярні аблічча тваё да Сідона і вымаві на яго прароцтва, |
І былі межы хананеяў, калі ісці ад Сідона ў напрамку Герара аж да Газы, пакуль не дойдзеш да Садома і Гаморы, і да Адамы і Себаіма, аж да Лесы.
Ён сказаў: «Не будзеш ты болей выхваляцца, зганьбаваная дзяўчына, дачка Сідона; падыміся, перапраўся ў Кітым: там таксама не будзе табе супакою».
Потым пашлі іх цару Эдома і цару Мааба, і цару аманіцян, і цару Тыра, і цару Сідона праз іх пасланцоў, якія прыбылі ў Ерузалім да Сэдэцыі, цара Юдэйскага”.
дзеля надыходу дня, калі будуць знішчаны ўсе філістынцы ды будзе выгублены кожны астатні памагаты для Тыра і Сідона: вынішчае бо Госпад філістынцаў і рэшту вострава Кафтор».
«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на Ерузалім і яшчэ — на святыя месцы і праракуй супраць зямлі Ізраэльскай.
Жыхары Сідона і Арадыя служылі табе веслярамі; мудрацы твае, Тыр, сталі для цябе маракамі.
«Сын чалавечы, звярні аблічча сваё на фараона, цара Егіпта, і праракуй супраць яго і супраць усяго Егіпта.
Там усе валадары поўначы і ўсе сідонцы, якія сышлі разам з пазабіванымі ў страху сваім, асаромленыя ў адвазе сваёй; ляжаць яны, неабрэзаныя, з мечам пазабіванымі, і панеслі яны сваю ганьбу з тымі, што сыходзяць у магілу.
і заварочвала да Рамы аж да вельмі ўмацаванага горада Тыра, і вярталася да Госы; і былі ў яе выхады ў мора; Махалеб і Ахзіб,