ЕЗЭКІІЛЯ 26:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася: адзінаццатага года, у першы дзень месяца прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ў адзінаццатым годзе, у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) У адзінаццатым годзе, у першы дзень першага месяца было мне слова Гасподняе: |
І сталася сёмага года, пятага месяца, дзесятага дня таго ж месяца прыбылі некаторыя са старэйшын Ізраэля, каб парадзіцца з Госпадам, ды селі яны перада мною.
Я выканаю над імі вялікую помсту, удараючы ў абурэнні, і даведаюцца, што Я — Госпад, калі Я даканаю на іх помсту Маю”».
«Сын чалавечы, дзеля таго што Тыр сказаў Ерузаліму: “Ага”, была разбітая брама народаў; яна звярнулася да мяне, яна была багатая, а зараз спустошаная,
Багацце тваё, і скарбы твае, і шматлікія тавары твае, маракі твае і твае стырнавыя, майстры твае і пакупнікі твае, таксама ўсе ваяры твае, якія ёсць у цябе, і ўсё войска тваё, якое ёсць у цябе, патонуць у глыбіні мора ў дзень твайго падзення.
У дзясятым годзе, дзясятым месяцы, у дванаццаты дзень месяца прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:
І ў дваццаць сёмым годзе, у першым месяцы, у першы дзень месяца прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
І ў адзінаццатым годзе, у першым месяцы, у сёмы дзень прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
І сталася, што шостага года, пятага дня шостага месяца сядзеў я ў сваім доме, і старэйшыны Юды сядзелі перада мной, і супачыла там на мне рука Госпада Бога,
Эфраім, як бачу, выставіў дзяцей сваіх на паляванне, і Эфраім вядзе дзяцей сваіх да забойцы.
Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Тыра і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны перадалі ўсіх, як палонных, у Эдом і не памяталі пра братэрскае пагадненне.