А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, а таксама простых людзей Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў;
ЕЗЭКІІЛЯ 12:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Скажы: “Я для вас ёсць знак. Як я зрабіў, так і з імі станецца: хай яны пойдуць на перасяленне і ў няволю! Біблія (пераклад А.Бокуна) Скажы: “Я — знак для вас. Як я зрабіў, так і з вамі станецца. Пойдзеце на выгнаньне ў няволю! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Скажы: я азнака вам; што раблю я, тое будзе зь імі, - на перасяленьне, у палон пойдуць яны. |
А рэшту народа, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, а таксама простых людзей Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў;
І забіў сыноў Сэдэцыі на яго вачах, і яму вырваў вочы, і закаваў яго ў медныя кайданы, і адвёў у Бабілон.
А калі табе скажуць: “Куды пойдзем?”, адкажаш ім: гэта кажа Госпад: “Хто на смерць — на смерць, хто пад меч — пад меч, хто на голад — на голад, хто ў няволю — у няволю”.
А частку беднага народа і рэшту люду, што засталася ў горадзе, а таксама частку ўцекачоў, якія перайшлі да цара Бабілона, ды рэшту рамеснікаў Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
Такім чынам, ты, сын чалавечы, прыгатуй сабе рэчы на дарогу перасялення, і ўдзень на іх вачах перасяліся; выйдзі ж з месца твайго прабывання да іншага месца на вачах іх; можа, гэта зразумеюць, бо гэта народ упорысты.
на іх вачах ускладзі клунак на плечы, выйдзі, калі звечарэе: закрый твар свой, каб не бачыў ты зямлі, бо Я стаўлю цябе знакам для дому Ізраэля».
І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе таблічку гліняную, і пакладзі яе перад сабою, і намалюй на ёй горад Ерузалім.
І вазьмі сабе патэльню жалезную, і пастаў яе на мур жалезны між сабою і горадам; і павярні твар свой да яе, і трапіць ён у аблогу, і ты акружыш яго: гэта будзе знак для дому Ізраэля.
Слухай, Ісусе, першасвятару, ты і прыяцелі твае, якія сядзяць перад табою, яны бо праракуюць. Бо Я, вось, прыводжу паслугача майго — Парастка.