Хай узнімаюць крылы ўгору і закрываюць сваімі крыламі перамольню; і хай яны глядзяць адзін на аднаго, і твары іх будуць звернуты да перамольні,
ЕЗЭКІІЛЯ 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожная з іх мела па чатыры твары і па чатыры крылы; Біблія (пераклад А.Бокуна) І кожная мела чатыры абліччы, і кожная мела чатыры крылы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ў кожнага чатыры твары, і ў кожнага зь іх чатыры крылы; |
Хай узнімаюць крылы ўгору і закрываюць сваімі крыламі перамольню; і хай яны глядзяць адзін на аднаго, і твары іх будуць звернуты да перамольні,
Серафіны стаялі каля Яго, кожны з іх меў па шэсць крылаў. Двума закрываў аблічча сваё, а двума закрываў ногі свае, а на двух лятаў.
І калі прыгледзеўся я да тых істот жывых, то пры кожнай з тых істот жывых знаходзілася на зямлі адно кола.
А пад цвярдыняй былі паднятыя крылы іх, адно каля аднаго; і кожная жывая істота пакрывала сваё цела двума крыламі.
І выглядалі яны так, як быццам кожнае з чатырох мела аднолькавую форму, як быццам адно кола знаходзілася ў другім.
А кожная істота мела па чатыры абліччы: першае аблічча было аблічча херубіна, і другое аблічча — аблічча чалавека, і трэцяе — аблічча льва, і чацвёртае — аблічча арла.