Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 10:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 А кожная істота мела па чатыры абліччы: першае аблічча было аблічча херубіна, і другое аблічча — аблічча чалавека, і трэцяе — аблічча льва, і чацвёртае — аблічча арла.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Кожная [істота] жывая мела па чатыры абліччы. Першае было аблічча вала, другое — аблічча чалавека, трэцяе — аблічча ільва, а чацьвёртае — аблічча арла.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 І ў кожнае жывёліны чатыры твары: першы твар - твар херувімавы, другі твар - твар чалавечы, трэці твар - ільвіны і чацьвёрты - твар арліны.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 10:14
7 Крыжаваныя спасылкі  

На ліштвах між падпоркамі былі львы, і валы, і херубіны і над падпоркамі — таксама над і пад ільвамі, і валамі былі гірлянды каванай работы.


Таксама на тых перакрыццях, на яго восях і над ліштвамі яго выразаў ён кругом херубінаў, і львоў, і пальмы, і гірлянды адпаведна іх пустотаў.


і, як пачуў я, колам гэтым была дадзена назва «галгал».


Кожны з іх меў па чатыры абліччы і кожны — па чатыры крылы, і пад крыламі іх — штосьці накшталт рук чалавечых;


адзін твар чалавечы, звернуты ў бок пальмы з аднаго боку, і аблічча льва, звернутае ў бок пальмы з другога боку: так было зроблена па ўсім доме кругом.


І першая жывёліна падобная да льва, і другая жывёліна падобная да маладога быка, і трэцяя жывёліна мела твар быццам чалавечы, і чацвёртая жывёліна мела падабенства да арла, які ляціць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы