дык хай баяцца Цябе і ходзяць дарогамі Тваімі ва ўсе дні, у якія жывуць на паверхні зямлі, якую даў Ты бацькам нашым.
ДРУГІ ЗАКОН 8:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб ты захоўваў прыказанні Госпада, Бога твайго, ішоў шляхамі Яго і шанаваў Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) і захоўвай прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, каб хадзіць шляхам Ягоным і мець страх перад Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось шануй запаведзі Госпада, Бога твайго, хадзі шляхамі Ягонымі й баючыся Яго. |
дык хай баяцца Цябе і ходзяць дарогамі Тваімі ва ўсе дні, у якія жывуць на паверхні зямлі, якую даў Ты бацькам нашым.
і каб аб’яўляць народу пастановы, і законы, і шлях, па якіх яны павінны ісці, і справу, якую яны павінны рабіць.
Яны абое былі справядлівымі перад Богам, беззаганна спаўняючы ўсе пастановы і прыказанні Госпадавы.
Хто дасць ім мець такую памяць, каб яны шанавалі Мяне і бераглі ўсе загады Мае ўвесь час, каб добра ім было і дзецям іх на векі?
Ва ўсім ідзіце тою дарогаю, якую вызначыў вам Госпад, Бог ваш, каб жылі, і каб было вам добра, ды каб прадоўжыліся дні на зямлі ўласнасці вашай, якую атрымаеце».
Дык разважай у сэрцы сваім, што, як чалавек гадуе сына свайго, так Госпад, Бог твой, гадаваў цябе,
Бо Госпад, Бог твой, завядзе цябе ў зямлю добрую, зямлю крыніц водных і ручаёў, дзе на палях і ў гарах прабіваюцца з глыбінь струмені,
Такім чынам, бойцеся Госпада і служыце Яму ў праўдзе і ўсім сэрцам вашым; бо вы бачылі вялікія справы, якія Ён зрабіў вам.