Сказаў жа Я сынам іх у пустыні: “Не хадзіце паводле пастаноў бацькоў вашых, і не пільнуйце іх загады, ды не апаганьвайцеся ідаламі іх.
ДРУГІ ЗАКОН 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вочы вашы бачылі ўсё, што зрабіў Госпад супраць Баал-Пэгора, як Ён вынішчыў сярод вас усіх паслядоўнікаў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вочы вашыя бачылі тое, што зрабіў ГОСПАД у Баал-Пэоры, як ГОСПАД вынішчыў сярод вас кожнага, хто пайшоў за Баалам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вочы вашыя бачылі, што зрабіў Гасподзь з Ваал-Фэгорам: кожнага чалавека, які пайшоў сьледамі Ваал-Фэгора, вынішчыў Гасподзь Бог твой спасярод цябе; |
Сказаў жа Я сынам іх у пустыні: “Не хадзіце паводле пастаноў бацькоў вашых, і не пільнуйце іх загады, ды не апаганьвайцеся ідаламі іх.
«Як вінаград у пустыні, знайшоў Я Ізраэля: як на першы фрукт фігавага дрэва на пачатку яго, глядзеў Я на бацькоў вашых. Але яны прыйшлі да Баал-Пэгора і пасвяціліся бессаромнасці, і сталіся агідныя, як тое, што палюбілі.
Ці ж не яны за намовай Балаама псавалі сыноў Ізраэля і нявернымі зрабілі вас перад Госпадам праз Пэгора? Таму і знішчаны быў народ Госпадаў.
А вы ўсе, якія засталіся вернымі Госпаду, Богу вашаму, жывеце аж па сённяшні дзень.
Ці не хапае вам граху з Пэгора, і пляма гэтага злачынства захоўваецца на нас аж да сённяшняга дня, і пакаранне сышло на супольнасць Госпадаву?