Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
ДРУГІ ЗАКОН 32:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падыму аж да неба руку Маю і скажу: “Я жыву вечна! Біблія (пераклад А.Бокуна) Я падыму да неба руку Маю і скажу: "Жыву вечна!" Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я падымаю да нябёсаў руку Маю і кажу: Я жыву вечна! |
Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
Тады ўзняліся Абімэлех і Піколь, начальнік войска яго, і вярнуліся ў зямлю філістынцаў. А Абрагам пасадзіў лес у Бээр-Сэбе, і прызываў там імя Госпада, Бога Вечнага.
Жыве Госпад, і дабраславёны будзь, скала мая, і будзь узвялічаны Бог, скала збаўлення майго.
Вырві мяне і вызвалі мяне ад рукі сыноў іншаземных, вусны якіх прамаўляюць марнае, і правіца іх — правіца ашуканца.
і ўвёў у зямлю, над якой Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ізааку і Якубу; і дам вам яе ва ўладанне. Я — Госпад”».
І будзеш прысягаць: “Хай жыве Госпад” згодна з праўдай, слушна і справядліва, і народы будуць дабраслаўляцца праз цябе і будуць табою хваліцца.
Дзеля таго паслухайце слова Госпада, ты, увесь Юда, які пражываеш у зямлі Егіпецкай. “Вось, Я прысягаю вялікім імем Сваім, — кажа Госпад, — што ва ўсёй зямлі Егіпецкай ніколі не будзе прызывана імя Маё вуснамі любога чалавека з Юды, які б казаў: “Жыве Госпад Бог”.
І скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “У той дзень, калі Я выбраў Ізраэль і падняў руку Маю, прысягаючы нашчадкам дому Якуба, і з’явіўся ім у зямлі Егіпецкай ды падняў руку Маю, прысягаючы на іх карысць і кажучы: “Я — Госпад, ваш Бог”,
у той дзень Я падняў руку Маю да іх, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай у зямлю, якую ім выбраў, якая ацякала малаком і мёдам, якая вылучаецца пасярод усіх земляў”.
Дзеля таго, што Я заб’ю ў цябе спавядлівага і бязбожніка, таму выйдзе меч Мой з ножан яго на ўсё жывое ад поўдня аж да поўначы,
каб усе даведаліся, што Я — Госпад; выцягнуў меч Мой з ножан яго, і ён да іх ужо не вернецца”».
І пачуў я мужа, апранутага ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі, калі падняў ён правую і левую руку ў неба і прысягнуў Тым, Хто жыве вечна: «Да часу, часоў і палавіны часу, і гэта ўсё збудзецца, калі дабяжыць да канца моц нішчыцеля святога народа».
упадуць перад Тым, Які сядзіць на пасадзе, дваццаць чатыры старыя, і паклоняцца Таму, Хто жывы на векі вечныя, і ўскладуць вянцы свае перад пасадам, кажучы:
І калі аддадуць тыя жывёліны славу і ўшанаванне Таму, Які сядзіць на пасадзе, Таму, Які жывы на векі вечныя,