Дык цяпер перад абліччам усяго Ізраэля, супольнасці Госпада, калі чуе Бог наш, пільнуйце ды трымайцеся ўсіх прыказанняў Госпада, Бога вашага, каб займець добрую зямлю і перадаць яе навек у спадчыну вашым сынам, якія пасля вас жыць будуць.
ДРУГІ ЗАКОН 27:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Загадаў вось Майсей разам са старэйшынамі Ізраэля народу, кажучы: «Захавайце ўсякі загад, які я вам сёння загадваю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў Майсей і старшыні Ізраіля народу, кажучы: «Захавайце ўсе прыказаньні, які я вам загадваю сёньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І наказаў Майсей і старэйшыны сыноў Ізраілевых народу, кажучы: выконвайце ўсе запаведзі, якія наказваю вам сёньня. |
Дык цяпер перад абліччам усяго Ізраэля, супольнасці Госпада, калі чуе Бог наш, пільнуйце ды трымайцеся ўсіх прыказанняў Госпада, Бога вашага, каб займець добрую зямлю і перадаць яе навек у спадчыну вашым сынам, якія пасля вас жыць будуць.
каб на Бога ўскладалі надзею сваю і каб не забываліся пра справы Божыя і каб выконвалі Яго загады.
Гэта словы, якія прамаўляў Майсей да ўсяго Ізраэля за Ярданам у пустыні, у Арабе насупраць Суфа, паміж Паранам, і Тафелам, і Лабанам, і Асэротам, і Дызагабам,
Дык глядзіце, каб спаўнялі ўсе загады і законы, якія я кладу сёння перад абліччам вашым.
Сёння загадвае табе Госпад, Бог твой, каб ты спаўняў прыказанні гэтыя, а таксама законы, і пільнаваўся гэтага, і выконваў іх усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй.
І тады ўчыніць Ён цябе вышэйшым за іншыя народы, якія Ён паклікаў да жыцця, каб быў ты народам святым Госпада, Бога твайго, як Ён сказаў.
Калі пяройдзеш праз Ярдан у зямлю, якую табе дасць Госпад, Бог твой, пастаў велізарныя камяні і абмаж іх вапнай,
Хоць бы хто выканаў увесь закон, а правініўся толькі ў адным, становіцца ва ўсім вінаватым.