ДРУГІ ЗАКОН 24:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі блізкаму свайму дасі якую рэч у пазыку, не ўваходзь у дом яго, каб узяць што ў заклад, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі бліжняму твайму пазычыш нейкую рэч, ня ўвойдзеш у дом ягоны, каб узяць нешта ў заклад, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ты блізкаму свайму што-небудзь пазычаеш, дык не хадзі да яго ў дом, каб узяць у яго заклад, |
Калі ў заклад возьмеш верхняе адзенне ад блізкага свайго, перад захадам сонца аддай яму яго;
бо яно адзінае ў яго, ім накрываецца ён, гэта абалонка цела яго, і не мае ён іншага, у чым спаць; калі будзе ён клікаць Мяне, выслухаю яго, бо Я міласэрны.
але адкрый яе перад убогім братам сваім і дай пазыку такую, якая, на твой погляд, яму будзе патрэбная.