Таксама Гірам, цар Тыра, паслаў да Саламона паслугачоў сваіх; бо пачуў, што яго намасцілі на цара на месца бацькі яго, паколькі Гірам увесь час быў сябрам Давіда.
ДРУГІ ЗАКОН 20:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ён прыме прапанову і адчыніць табе брамы, хай увесь народ, які ў ім ёсць, служыць табе, плацячы даніну. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ён згодзіцца на мір і адчыніць табе [брамы], няхай увесь народ, які ў ім, будзе плаціць табе даніну і служыць табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ён згодзіцца на мір з табою і адчыніць табе брамы, дык увесь люд, які знойдзецца ў ім, будзе плаціць табе даніну і служыць табе; |
Таксама Гірам, цар Тыра, паслаў да Саламона паслугачоў сваіх; бо пачуў, што яго намасцілі на цара на месца бацькі яго, паколькі Гірам увесь час быў сябрам Давіда.
Але ён сказаў: «Не забівай. Ці ж мечам сваім і лукам узяў ты іх у палон, каб іх забіваць? Дай ім хлеба і вады, каб паелі і напіліся, і хай вяртаюцца да гаспадара свайго».
А грамадзяне яго ненавідзелі яго, і выправілі за ім пасланнікаў, кажучы: “Не хочам, каб ён валадарыў над намі”.
А калі ён не захоча заключыць дамову з табою і пачне супраць цябе вайну, то штурмуй яго.
І сыны Эфраіма не забілі хананеяў, якія пражывалі ў Газэры; і хананеі жывуць сярод Эфраіма да гэтага дня і плацяць падатак.
І ў той дзень вырашыў ён, што яны будуць дапамагаць усяму народу і ахвярніку Госпада, секчы дровы і насіць ваду аж да цяперашняга часу на месцы, якое Госпад выбраў.
Яны адказалі: «З вельмі далёкай зямлі прыбылі паслугачы твае ў імя Госпада, Бога твайго; бо чулі мы пра славу магутнасці Яго, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Егіпце
А калі Ізраэльцы ўмацаваліся, яны зрабілі хананеяў прыгоннымі і не пажадалі іх выгнаць.