Бо спытаю за кроў душ вашых з усіх жывёл; і з [кожнага] чалавека, і з [кожнага] брата яго спытаю за душу чалавека.
ДРУГІ ЗАКОН 19:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) то старэйшыны гэтага горада пашлюць па яго, забяруць яго з месца сховішча і аддадуць у рукі мсціўцы за кроў, і ён памрэ. Біблія (пераклад А.Бокуна) тады старшыні гораду ягонага пашлюць па яго, забяруць яго адтуль і аддадуць у рукі мсьціўца за кроў, і ён памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык старэйшыны горада ягонага павінны паслаць, каб узяць яго адтуль і перадаць яго ў рукі помсьніка за кроў, каб ён памёр; |
Бо спытаю за кроў душ вашых з усіх жывёл; і з [кожнага] чалавека, і з [кожнага] брата яго спытаю за душу чалавека.
І вось, увесь род, падняўшыся супраць паслугачкі тваёй, кажа: “Аддай таго, хто забіў брата свайго, каб мы забілі яго за душу брата яго, якога ён забіў, і каб мы знішчылі спадкаемцу”. І намагаюцца яны затушыць апошнюю іскру маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані нашчадкаў на зямлі».
Калі хто наўмысна забіў блізкага свайго і падступна, то ад ахвярніка Майго адцягні яго, каб памёр.
Калі аднак хтосьці з нянавісці да свайго блізкага цікаваў на яго жыццё, паўстаў супраць яго, забіў яго, і той памёр, і ўцячэ ён у адзін з вышэй названых гарадоў,