Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дадавайце вашы ахвяры цэласпалення да вашых ахвяр крывавых і ежце мяса!
ДРУГІ ЗАКОН 12:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ахвяруй цэласпаленні свае, мяса і кроў, на ахвярніку Госпада, Бога твайго; кроў ахвяр тваіх выльеш на ахвярніку, а мяса сам з’еж. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ахвяруеш цэласпаленьні твае, мяса і кроў, на ахвярніку ГОСПАДА, Бога твайго; і кроў ахвяраў тваіх выльеш на ахвярніку ГОСПАДА, Бога твайго, а мяса зьясі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прынось цэласпаленьні твае, мяса і кроў, на ахвярніку Госпада, Бога твайго; а кроў ахвяраў тваіх павінна пралівацца каля ахвярніка Госпада, Бога твайго, а мяса еж. |
Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дадавайце вашы ахвяры цэласпалення да вашых ахвяр крывавых і ежце мяса!
А прыносячы ў ахвяру нутро і ногі, хай вымые [іх] вадой; і, паклаўшы ўсё, хай спаліць святар на ахвярніку: гэта цэласпаленне на найпрыемнейшы пах Госпаду.
І хай заб’е цяля перад Госпадам, а сыны Аарона, святары, хай ахвяруюць кроў яго і пакропяць кругом ахвярнік, што стаіць перад уваходам у палатку сустрэчы.
А прыносячы ў ахвяру нутро і ногі, хай абмые [іх] вадой і хай запаліць гэта святар на ахвярніку як цэласпаленне, як ахвяру агнявую з найпрыемнейшым пахам для Госпада.
Бо душа цела ў крыві, і даў яе Я вам, каб на ахвярніку ёю ачышчалі вы душы вашыя, бо кроў гэтая ачышчае праз душу.
Калі яго ахвяра будзе ахвярай прымірэння і ён захоча скласці яе з валоў, самца або самку без заганы хай складае Госпаду;
Святар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёй рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа яго.