Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 7:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Дадавайце вашы ахвяры цэласпалення да вашых ахвяр крывавых і ежце мяса!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Дадавайце цэласпаленьні вашыя да ахвяраў вашых і ешце мяса!”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 Так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў: цэласпаленьні вашыя дадавайце да ахвяраў вашых і ежце мяса;

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 7:21
9 Крыжаваныя спасылкі  

Не буду вініць цябе за твае ахвяры, твае цэласпаленні заўсёды перада Мною.


Не ахвяраваў ты Мне ягнят цэласпалення твайго, ні сваімі ахвярамі падзякі не ўславіў Мяне. Не абцяжарыў Я цябе ахвярай добраахвотнай, не зрабіў Я табе прыкрасці з кадзілам.


Калі б нават посціліся яны, не выслухаю просьбы іх; ды калі б складалі цэласпаленні і ахвяры з ежы, не прыму іх, бо буду вынішчаць іх мечам, голадам і пошасцю».


Навошта Мне кадзіла, якое прывезена з Сабы, або трыснёг, салодкі і пахкі, з зямлі далёкай? Не прымаю Я вашых цэласпаленняў, і крывавыя ахвяры вашы не падабаюцца Мне».


Дзеля таго скажы ім: гэта кажа Госпад Бог: “Вы ясце з крывёй, і падымаеце вочы свае на сваіх ідалаў, і праліваеце кроў, і вы хацелі б валодаць зямлёю ў спадчыну?


Любяць ахвяры крывавыя, складаюць з мяса ахвяры і ядуць; але Госпад не прыме іх. Успамяне Ён цяпер іх правіны і пакарае за грахі іх: яны вернуцца ў Егіпет.


і ахвяруй цэласпаленні свае, мяса і кроў, на ахвярніку Госпада, Бога твайго; кроў ахвяр тваіх выльеш на ахвярніку, а мяса сам з’еж.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы