Збярыцеся і прыходзьце і прыступайце разам, якія ўратаваліся з народаў. Не ведаюць [праўды] тыя, якія носяць дрэва разьбы сваёй і просяць бога, які не можа збавіць.
ДЗЕІ 28:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Па трох месяцах на александрыйскім караблі, які зімаваў на востраве і быў пазначаны Дыяскурамі, мы адплылі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А праз тры месяцы паплылі мы на Александрыйскім караблі са знакам Дыяскуры, які зімаваў на востраве, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праз тры месяцы мы адплылі на Александрыйскім караблі, пад знакам Дыяскураў, які зімаваў на тым востраве, |
Збярыцеся і прыходзьце і прыступайце разам, якія ўратаваліся з народаў. Не ведаюць [праўды] тыя, якія носяць дрэва разьбы сваёй і просяць бога, які не можа збавіць.
І агарнуў людзей вялікі страх перад Госпадам, і складалі яны ахвяры Госпаду, і давалі прырачэнні.
Дык напалохаліся маракі, і кожны прызываў свайго бога, і кінулі яны ў мора ладунак, які быў на караблі, каб зрабіць яго лягчэйшым. А Ёна сышоў у нутро карабля, лёг і моцна заснуў.
І, праходзячы праз увесь востраў, дайшлі да Пафы. Там напаткалі аднаго чараўніка, фальшывага юдэйскага прарока, якому імя Барыісус.
І там сотнік знайшоў александрыйскі карабель, што плыў у Італію, і перасадзіў нас на яго.
Дык яны ставіліся да нас з вялікай пашанай і, калі мы адплывалі, далі нам усяго, у чым мы мелі патрэбу.
Тады падняліся некаторыя з сінагогі, званай Лібяртынскай, і з Цырэнскай ды з Александрыйскай, ды з тых, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, дыспутуючы са Сцяпанам.
Адносна спажывання ідалам ахвяраванага мы ведаем, што няма на свеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача Адзінага.