Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДЗЕІ 22:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які казаў мне: “Саўле, Саўле, чаму ты пераследуеш Мяне?”

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які гаварыў да мяне: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?”

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Я ўпаў на зямлю і пачуў голас, які казаў мне: Саўле! Саўле! чаго ты гоніш Мяне?

Глядзіце раздзел



ДЗЕІ 22:7
15 Крыжаваныя спасылкі  

сказаў ёй: «Агар, паслугачка Сараі, адкуль ты ідзеш і куды?» Яна адказала: «Я ўцякаю ад гаспадыні сваёй Сараі».


Пасля гэтых падзей Бог захацеў выпрабаваць Абрагама і сказаў яму: «Абрагаме!» Ён адказаў: «Вось я».


І вось, Анёл Госпадаў паклікаў з неба: «Абрагаме, Абрагаме». Ён адказаў: «Вось я».


І паклікаў Госпад Бог чалавека і сказаў яму: «Дзе ты?»


А Госпад убачыў, што ён пасоўваецца, каб паглядзець на з’яву; паклікаў яго Госпад з сярэдзіны куста і сказаў: «Майсей, Майсей!» Ён адказаў: «Я тут».


Гэта кажа Госпад: «Што благога знайшлі ўва Мне бацькі вашы, што аддаліліся ад Мяне, пайшлі следам за марнасцю і самі сталі марнымі?


Дзеля таго буду далей спрачацца з вамі, — кажа Госпад. — І з дзецьмі дзяцей вашых буду судзіцца.


Тады Ён адкажа ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: чаго вы не зрабілі аднаму з тых найменшых, таго і Мне не зрабілі”.


Гаворыць правіцель: «А што Ён благога зрабіў?» А яны яшчэ мацней крычалі, кажучы: «Хай будзе ўкрыжаваны!»


І здарылася, калі я ішоў і набліжаўся да Дамаска, апоўдні раптам агарнула мяне вялікае святло з неба.


А я адказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Ён сказаў мне: “Я – Ісус Назарэй, Якога ты пераследуеш”.


і, падаючы на зямлю, пачуў голас, які казаў яму: «Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш?»


мяне, які раней блюзніў, пераследаваў і ачарняў, але памілаваны, бо дзейнічаў па несвядомасці і з нявер’я.


І прыйшоў Госпад, і стаў, і паклікаў, як клікаў раней: «Самуэль, Самуэль!» А Самуэль адказаў: «Гавары, Госпадзе, бо слухае паслугач твой».