Яна, бегучы за Паўлам і за намі, крычала: «Гэтыя людзі – паслугачы Бога Узвышняга, яны прапаведуюць нам дарогу збаўлення».
ДЗЕІ 22:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пераследаваў я гэты шлях аж да смерці, звязваючы і кідаючы ў вязніцы мужчын і жанчын, Біблія (пераклад А.Бокуна) Я перасьледаваў шлях гэты ажно да сьмерці, зьвязваючы і аддаючы ў вязьніцу мужчынаў і жанчынаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я нават да сьмерці гнаў пасьлядоўнікаў гэтага вучэньня, вяжучы і аддаючы ў цямніцу і мужчын і жанчын, |
Яна, бегучы за Паўлам і за намі, крычала: «Гэтыя людзі – паслугачы Бога Узвышняга, яны прапаведуюць нам дарогу збаўлення».
Ён пачаў адважна прамаўляць у сінагогах. Калі пачулі яго Прысцыла і Аквіла, прынялі яго ды выяснілі яму шлях Божы.
Але паколькі некаторыя закамянелі і не верылі, знеслаўляючы шлях перад натоўпамі, дык аддзяліўся ён ад іх ды аддзяліў вучняў, і штодзень гутарыў у школе Тырана.
Да таго, вось, прызнаюся перад табою, што на шляху, які яны называюць герэзіяй, я служу Богу бацькоў, верачы ва ўсё, што напісана ў законе ды ў прарокаў,
і, выцягнуўшы яго за горад, укаменавалі. І сведкі паклалі сваё адзенне ля ног юнака, якога звалі Саўлам.
І ўсе, што чулі гэта, дзівіліся і казалі: «Ці ж гэта не той самы, што ў Ерузаліме загубіў тых, якія прызывалі гэтае імя, і ці не па тое ён прыйшоў сюды, каб, увязніўшы іх, весці да першасвятароў?»
Бо я найменшы з Апосталаў і няварты называцца Апосталам, бо я пераследаваў Царкву Божую.
Чулі вы, пэўна, аб паводзінах маіх калісьці ў юдэйстве, як звыш меры пераследаваў я Царкву Божую і знішчаў яе,
праз руплівасць пераследаваў Царкву, адносна справядлівасці, што паводле закону, – беззаганны.