ДЗЕІ 2:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Пётра, стаўшы з адзінаццаццю, узвысіў голас свой і сказаў ім: «Мужы юдэйскія ды ўсе жыхары Ерузаліма, хай будзе вам гэта ведама, і ўспрыміце вушамі мае словы! Біблія (пераклад А.Бокуна) Пётар жа з Адзінаццацьцю, устаўшы, узьняў голас свой і прамовіў да іх: «Мужы Юдэйскія і ўсе жыхары Ерусаліму! Няхай будзе вам гэта вядома, і выслухайце словы мае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Пётр, стаўшы з адзінаццацьцю, узвысіў голас свой і прамовіў да іх: мужы Юдэйскія і ўсе, хто жыве ў Ерусаліме! гэта хай будзе вам вядома, і слухайце словы мае: |
Узыдзі на высокую гару, ты, што абвяшчаеш добрую навіну на Сіёне; падымі мужна голас твой, ты, якая абвяшчаеш добрую навіну ў Ерузаліме, падымі голас, не бойся, кажы гарадам Юды: «Вось Бог ваш!
Слухайце Мяне вы, якія ідзяце следам за справядлівасцю, якія шукаеце Госпада. Зважце на скалу, з якой вы высечаны, і на бяздонне ямы, з якой вы выцягнуты.
Звярні ўвагу, людзе Мой, і, народы, паслухайце Мяне, бо закон выйдзе ад Мяне і прысуд Мой пастаўлю як святло для народаў.
Слухайце Мяне тыя, якія знаеце справядлівасць, народзе, у сэрцы якога — Мой закон: не бойцеся знявагі ад людзей ды не палохайцеся блюзнення іх.
Гоман вартаўнікоў тваіх: узнялі голас, разам будуць цешыцца, бо ўвачавідкі бачаць, як вяртаецца Госпад на Сіён.
Навошта вы адважваеце срэбра на тое, што не ёсць хлебам? І працу сваю на тое, што не накорміць? Слухайце, хто слухае Мяне, і спажывайце добрае, каб адчула асалоду душа ваша ў тлустым.
«Крычы моцна, не пераставай! Як трубу, падымі голас свой і абвясці народу майму злачынствы іх і дому Якуба — грахі іх.
Вазьмі трубу ў вусны свае! Хай як арол — па-над домам Госпада дзеля таго, што пераступілі прымірэнне Маё і спракудзіліся супраць закону Майго.
Калі ж нарадзіўся Ісус у Бэтлехэме Юдэйскім, у дні цара Ірада, вось, прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім,
І кінулі між імі жэрабя, і жэрабя выпала на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці Апосталаў.
Тады падняўся Паўла і, даўшы знак рукою маўчаць, гаворыць: «Слухайце, мужы ізраэльскія ды тыя, што баіцеся Бога!
Мужы ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засведчанага перад вамі Богам моцамі, цудамі і знакамі, якія Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,
лямантуючы: «Мужы ізраэльскія! На помач! Гэта той чалавек, які ўсюды ўсіх вучыць супраць народа і закону і супраць гэтага месца, а прытым грэкаў увёў у святыню і апаганіў гэтае святое месца».
і прамовіў да іх: «Мужы ізраэльцы! Добра абдумайце, што вы будзеце рабіць з гэтымі людзьмі.
Ён жа гаворыць: «Мужы браты і бацькі, паслухайце! Бог славы аб’явіўся бацьку нашаму Абрагаму, калі ён яшчэ быў у Месапатаміі, перад тым як абжыўся ў Харане.
Потым Майсей і святары левіты народа прамовілі да ўсяго Ізраэля: «Слухай уважліва, Ізраэль: у дзень сённяшні стаўся ты народам Госпада, Бога твайго.
Паслухайце, браты мае найдаражэйшыя! Ці не выбраў Бог бедных гэтага свету як багатых вераю і як спадкаемцаў Валадарства, якое абяцаў тым, што любяць Яго?