ДЗЕІ 1:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) што ён быў залічаны да нас і быў прызначаны яму ўдзел у гэтым служэнні. Біблія (пераклад А.Бокуна) што быў ён палічаны з намі, і выпала яму жэрабя служэньня гэтага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ён быў залічаны да нас і атрымаў пакліканьне да служэньня гэтага; |
Калі яшчэ Ён гэта гаварыў, вось, натоўп, і наперадзе яго адзін з дванаццаці, які называўся Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
Калі Я быў з імі ў свеце, Я захоўваў іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, і ўсцярог, і ніхто з іх не загінуў, толькі сын загубы, каб споўнілася Пісанне.
заняць месца той паслугі і Апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб адысці на сваё месца».
А Барнаба і Саўл, выканаўшы сваё даручэнне, вярнуліся з Ерузаліма, узяўшы з сабой Яна, званага Маркам.
Але я не дбаю лішне пра сваю душу, абы толькі ў радасці завяршыць шлях мой і служэнне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса: сведчыць пра Евангелле ласкі Божай.
Прывітаўшы іх, ён пачаў падрабязна расказваць, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз яго паслугу.
Усё ж ад Бога, Які пагадзіў нас з Сабою праз Ісуса Хрыста і даў нам служэнне прымірэння,