Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДАНІІЛА 5:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Цар Балтасар зрабіў для тысячы сваіх магнатаў вялікі баль і ў прысутнасці тысячы іх піў віно.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бэльшацар валадар справіў банкет вялікі для магнатаў сваіх і перад вачыма тысячы піў віно.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Цар Валтасар справіў вялікую гасьціну тысячам вяльможаў і на вачах у тысячы піў віно.

Глядзіце раздзел



ДАНІІЛА 5:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

Праз тры дні пасля гэтага быў дзень нараджэння фараона. І ён справіў для сваіх паслугачоў вялікі баль. І тады ў прысутнасці паслугачоў сваіх прыпомніў галоўнага чарніка і загадчыка пекараў.


калі ён сядзеў на пасадзе свайго царства ў горадзе Сузы, дык вось, ён у трэці год свайго валадарання справіў вялікае застолле для ўсіх сваіх князёў і паслугачоў, для наймужнейшых персаў і мідзян, магнатаў і правіцеляў правінцый, якія разам з ім былі,


Госпад жа, Бог Магуццяў, паклікаў у той дзень да плачу і жалобы, да пастрыжэння і да адзявання зрэбніцы;


І было адкрыта мне ў вушы Госпадам Магуццяў: «Не будзе, пэўна, адпушчана вам гэтая правіннасць, пакуль не паўміраеце», — кажа Госпад, Бог Магуццяў.


“Меч на халдэяў, — кажа Госпад, — і на жыхароў Бабілона, і на князёў і на мудрацоў яго!


У прагнасці іх падрыхтую ім баль, напаю іх, каб ашалелі і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, — кажа Госпад. —


«І напаю Я князёў яго, і мудрацоў яго, і намеснікаў яго, і ўрадоўцаў яго, і мужных яго, і заснуць яны сном вечным, і не прачнуцца, — кажа Валадар, Госпад Магуццяў — імя Яго».


Той самай ноччу цар халдэйскі Балтасар быў забіты.


Як густыя церні, сплеценыя між сабою, ды як горкія п’яніцы, так яны цалкам спалены будуць, як сухая салома.