Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
ГАБРЭЯЎ 6:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо людзі прысягаюць вышэйшым, і ўсякая спрэчка між імі завяршаецца прысягай на сцьвярджэньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Людзі прысягаюць вышэйшым, і прысяга на сьведчаньне кладзе канец усякай спрэчцы іхняй. |
Той адказаў яму: «Падымаю руку сваю да Госпада, Бога Узвышняга, Творцы неба і зямлі,
Дык тут, на гэтым месцы, прысягні на Бога, што ты ані адносна мяне, ані адносна маіх нашчадкаў бліжэйшых не зробіш благога, але адпаведна даверу, які я ўчыніў табе, учыніш мне і зямлі, у якой жывеш прыхаднем».
Бог Абрагама і Бог Нахора хай рассудзіць паміж намі». І Якуб прысягнуў Тым, Каго з бояззю славіў Ізаак, яго бацька.
Дык, сабраўшы габаонцаў, сказаў ім цар — габаонцы не былі з сыноў Ізраэля, але з астаткаў амарэяў; а сыны Ізраэля прысягнулі ім, але Саўл пажадаў знішчыць іх з рэўнасці сваёй дзеля сыноў Ізраэля і Юды, —
то хай будзе прылюдна прысяга перад Госпадам, што ніхто не працягнуў рукі да дабра блізкага свайго; і хай гаспадар прыме прысягу, і хай той не будзе прымушаны плаціць страту.
Браты, як чалавек кажу, што нават чалавекам зацверджанага запавету ніхто не адкідае або не дадае.
Бо Бог, даючы абяцанне Абрагаму, не маючы нікога вышэйшага, каб мог ім прысягнуць, прысягнуў Самім Сабою,