Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 37:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

з найчысцейшага золата зрабіў таксама пасудзіны да ўсялякага ўжытку для стала, чары, і фіялы, і кіяфы, і кратэры, у якіх трэба прыносіць узліванні.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I зрабіў са шчырага золата начыньне, што на стале: місы ягоныя, і чашы ягоныя, кубкі ягоныя і збаны, каб наліваць імі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Потым зрабіў посуд да стала: міскі, кадзільніцы, кубкі і чары, каб паліваць зь іх, з чыстага золата.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 37:16
8 Крыжаваныя спасылкі  

і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.


Аднак з грошай, што прыносілі ў святыню Госпада, не рабілі міскі срэбраныя, і нажы, і келіхі, і трубы, ані іншыя рэчы залатыя або срэбраныя для святыні Госпада;


Прыгатуй і чары, і фіялы, і кратэры, і кіяфы, у якіх патрэбна прыносіць узліванні — з найчысцейшага золата.


Зрабіў таксама і самі жэрдкі з дрэва акацыі і пакрыў іх золатам;


Зрабіў і чаканны падсвечнік з найчысцейшага золата, падножжа яго і стрыжань; чары, яблыкі і кветкі былі з ім адным цэлым;


І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы,


У вялікім жа доме маюцца не толькі залатыя і срэбраныя начынні, але і драўляныя, і гліняныя; першыя – у пашане, другія – у ганьбе.