Таксама разваліў ён дамы распусніц, якія былі ў доме Госпада, дзе жанчыны ткалі адзенне для Асэры.
ВЫХАД 35:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і казіную поўсць, добраахвотна ўсе прыносячы. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўсе жанчыны, якіх прынукала сэрца іхняе, пралі ў мудрасьці казіную [поўсьць]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўсе жанчыны, якіх вабіла сэрца, якія ўмелі прасьці, пралі казіную воўну; |
Таксама разваліў ён дамы распусніц, якія былі ў доме Госпада, дзе жанчыны ткалі адзенне для Асэры.
і прыйшоў кожны, хто быў з найшчырэйшай душою, і прынёс добраахвотна дары для Госпада на пабудову палаткі сустрэчы і што трэба было для служэння і шатаў святых.
Таксама і жанчыны ўмелыя далі тое, што пралі: гіяцынт і пурпур, і чырвань, і вісон,
А кіраўнікі прынеслі камяні оніксавыя, і самацветы для аздаблення эфода і нагрудніка,
Усе мужчыны і жанчыны са шчырай душою прынеслі дары, каб адбыліся справы, якія Госпад загадаў праз пасрэдніцтва Майсея. Усе сыны Ізраэля прысвяцілі Госпаду добраахвотныя дары.
І паклікаў Майсей Бесэлеэля, і Агаліяба, і кожнага ўмелага чалавека, якому Госпад даў мудрасць; і ўсе, хто добраахвотна аддаўся выкананню працы,
І мудрыя сэрцам паміж майстроў скініі зрабілі дзесяць палотнаў з кручанага вісону, і з гіяцынту, і з пурпуру, і з чырвані, з херубінамі, вытканымі стракатай работаю;