Меў ён дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні; і ён абклаў яго найчысцейшым золатам, і збудаваў кедравы ахвярнік перад Дабірам.
ВЫХАД 30:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабі таксама ахвярнік з дрэва акацыі дзеля спальвання кадзіла, што мае Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш ахвярнік для каджэньня кадзіла; з дрэва акацыі зробіш яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабі ахвярнік для прынашэньня дымленьня, з дрэва сітым зрабі яго: |
Меў ён дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні; і ён абклаў яго найчысцейшым золатам, і збудаваў кедравы ахвярнік перад Дабірам.
І нічога не было ў святыні, што б не было пакрыта золатам; але і ўвесь ахвярнік Дабіра пакрыў ён золатам.
І зрабіў Саламон усе прылады ў доме Госпада: залаты ахвярнік і залаты стол, на які клаліся хлябы пакладныя,
а на ахвярнік, на якім успальваецца кадзіла, даў найчысцейшага золата, і золата на будаванне павозкі з залатымі херубінамі, якія расцягваюць крылы і прыкрываюць каўчэг прымірэння Госпада.
Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы.
Але калі ўзмацніўся, сэрца яго ўзганарылася на загубу сваю ды адвярнуўся ад Госпада, Бога свайго; і ўвайшоў у святыню Госпада, і сам захацеў скласці ахвяру ўспальвання на ахвярніку каджэння.
Штогод Аарон павінен рабіць ачышчэнне над рагамі яго крывёй ахвяры за грэх; і будзе ласка да яго ў пакаленнях вашых: гэта хай будзе святыня святынь для Госпада».
даўжыню — локаць, і шырыню — локаць, гэта значыць чатырохвугольны, а ў вышыню — два локці; з яго вуглоў павінны выходзіць рогі.
і стол, і пасудзіны яго, падсвечнік з найчысцейшага золата з яго пасудзінамі, і ахвярнік каджэння,
ахвярнік каджэння і жэрдкі, і алей для намашчэння, і кадзіла з вострых духмяных рэчываў; заслону на ўваход у палатку;
залаты ахвярнік, і алей для намашчэння, і кадзіла з вострых духмяных рэчываў, і заслону на ўваход у палатку,
і залаты ахвярнік для каджэння хай стаіць перад каўчэгам сведчання, і памясці пакрывала пры ўваходзе ў скінію,
што выглядала як ахвярнік з дрэва, вышынёю ў тры локці і ў два локці даўжынёй, і рогі яго, і падножжы яго, і сцены яго былі з дрэва. І сказаў ён мне: «Гэта — стол, які стаіць перад Госпадам».
І памажа тою крывёю рогі ахвярніка, які перад Госпадам у палатцы сустрэчы, а астатнюю кроў вылье на падножжа ахвярніка цэласпалення, які ля ўваходу ў палатку сустрэчы.
і хай пакладзе ад гэтай крыві на рогі ахвярніка пахкага каджэння перад Госпадам, які ў палатцы сустрэчы, а рэшту крыві бычка хай вылье ён на падножжа ахвярніка цэласпальных ахвяр перад уваходам у палатку сустрэчы.
І рупіліся яны пра каўчэг, і стол, і падсвечнік, пра ахвярнік і прылады свяцілішча, прызначаныя на службу Божую, і пра пакрывала, і ўсе прыналежнасці ўсякага роду.
І хай на залаты ахвярнік пакладуць тканіну фіялетавую і накрыюць яго пакрывалам са шкур сініх і хай пакладуць на насілы.
у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абкладзены з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету,
І выступіў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзена было яму шмат фіміяму, каб з малітвамі ўсіх святых узнёс іх на залаты ахвярнік, які перад пасадам.