І з задняга боку святыні паставіў сцяну з кедравых дошак у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі да столі, і зрабіў у ёй унутры Дабір, гэта значыць святое з святых.
ВЫХАД 26:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прасунь заслону ў аплікі, за ёю пакладзі каўчэг сведчання, і хай ім аддзяляецца месца святое ад найсвяцейшага. Біблія (пераклад А.Бокуна) I павесіш заслону на гачыках, і ўнясеш туды, унутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і павесь заслону на гачыках і ўнясі туды за заслону каўчэг адкрыцьця; і будзе заслона аддзяляць вам сьвятыню ад Сьвятога сьвятых. |
І з задняга боку святыні паставіў сцяну з кедравых дошак у дваццаць локцяў вышыні ад падлогі да столі, і зрабіў у ёй унутры Дабір, гэта значыць святое з святых.
Здарылася ж, калі святары выйшлі са свяцілішча, што воблака запоўніла дом Госпадаў,
І ўнеслі святары каўчэг запавету Госпада на сваё месца ў Дабір святыні, у святое з святых, пад крылы херубінаў.
Учыніў таксама святое з святых: даўжыня яго — па шырыні дома — дваццаць локцяў і шырыня таксама дваццаць локцяў; і пакрыў яго пласцінамі найлепшага золата коштам у шэсцьсот талентаў.
Павесіш яе на чатырох слупах з дрэва акацыі, якія хай будуць пакрытыя золатам, і хай маюць залатыя аплікі, але срэбраныя падножжы.
і дваццаць слупоў і столькі ж падножжаў з медзі, і аплікі на слупах і кольцы з срэбра.
у палатцы сустрэчы па-за заслонай, што павешана перад сведчаннем. І будуць запальваць яго Аарон і сыны яго, каб ад вечара да раніцы гарэў перад абліччам Госпадавым. Гэта хай будзе пастанова вечная на ўсе пакаленні для сыноў Ізраэля.
і зрабіў ён заслону на чатыры слупы з дрэва акацыі, якія з аплікамі іх пакрыў золатам, і чатыры падножжы, адлітыя са срэбра.
І, калі ўнёс каўчэг у скінію, ён павесіў перад ім пакрывала, як загадаў Госпад Майсею.
І змераў яе даўжыню — дваццаць локцяў, і шырыню — дваццаць локцяў з пярэдняга боку святыні. І сказаў ён мне: «Гэта святое з святых».
і загадаў яму, кажучы: «Скажы Аарону, брату твайму, каб не ў кожны час уваходзіў у месца найсвяцейшае, якое ёсць за заслонай, перад перамольняй, якой накрываецца каўчэг, каб ён не памёр ад таго, што Я буду аб’яўляцца ў воблаку над перамольняй.