На кожнай дошцы хай будуць два шыпы, каб злучацца адна з адною; так хай будуць прыгатаваны ўсе дошкі скініі.
ВЫХАД 26:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пад іх зрабі сорак срэбраных падножжаў, па два пад адну дошку, каб кожнае падножжа падтрымліваліся адным шыпам адной дошкі. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сорак срэбных падставак зробіш пад дваццаць дошак; дзьве падстаўкі пад адну дошку да двух шыпоў ейных, і дзьве падстаўкі пад другую дошку да двух шыпоў ейных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго; |
На кожнай дошцы хай будуць два шыпы, каб злучацца адна з адною; так хай будуць прыгатаваны ўсе дошкі скініі.
І так будзе восем дошак, для іх срэбраных падножжаў шаснаццаць, бо налічана два падножжы на адну дошку.
І пакрый золатам пяць слупоў з дрэва акацыі, перад якімі будзе праведзена заслона; хай аплікі да іх будуць залатыя, і падножжы медныя.
і дваццаць слупоў і столькі ж падножжаў з медзі, і аплікі на слупах і кольцы з срэбра.
Сто талентаў срэбра было скарыстана на адліццё падножжаў святыні, і падножжаў ля пакрывалаў; было адлічана па адным таленце на адно падножжа.
Ногі яго — мармуровыя калоны, якія пастаўлены на залатых падножжах; выгляд яго падобны да Лібана, узнёслы, нібы кедры.
Пад аховаю іх былі: дошкі скініі, і жэрдкі, і слупы, і падножжы іх, і ўсе прыналежнасці яе, і ўсё, што мае дачыненне да ўсякага роду службы,