ВЫХАД 23:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не выганю іх перад табою ў адзін год, каб зямля не ператварылася ў пустыню і каб не павялічыліся на шкоду тваю дзікія звяры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня выганю іх перад абліччам тваім за адзін год, каб зямля ня сталася пусткаю і не памножыліся супраць цябе зьвяры палявыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не праганю іх ад твару твайго за адзін год, каб зямля не зрабілася пустая і не памножыліся супроць цябе зьвяры польныя: |
Бо калі Я выганю народы ад твару твайго і пашыру твае межы, ніхто не будзе наладжваць засаду на зямлю тваю, калі тры разы ў год ты пойдзеш і пакажашся перад абліччам Госпада, Бога твайго.
Ён будзе знішчаць гэтыя народы перад абліччам тваім пакрысе і часткамі. Не зможаш вынішчыць іх хутка, каб не размножыліся супраць цябе звяры зямныя.
Сыны Юды не маглі, аднак, знішчыць евусеяў; евусеі з сынамі Юды пражываюць у Ерузаліме да сённяшняга дня.
І сыны Эфраіма не забілі хананеяў, якія пражывалі ў Газэры; і хананеі жывуць сярод Эфраіма да гэтага дня і плацяць падатак.