ВЫХАД 13:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў той дзень раскажаш ты сыну свайму, гаворачы: “Гэта дзеля таго, што зрабіў мне Госпад, калі я выйшаў з Егіпта”. Біблія (пераклад А.Бокуна) I распавядзеш сыну твайму ў гэты дзень, кажучы: “Гэта дзеля таго, што зрабіў ГОСПАД мне, калі я выходзіў з Эгіпту”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І абвясьці ў дзень той сыну твайму, кажучы: гэта дзеля таго, што Гасподзь зрабіў са мною, калі я выйшаў зь Егіпта. |
і каб ты распавядаў у вушы сына свайго і ўнукаў сваіх, колькі разоў Я мучыў егіпцян і паказваў ім знакі Свае; і каб ведалі вы, што Я — Госпад».
І калі заўтра спытае ў цябе сын твой, гаворачы: “Што гэта?”, — ты адкажаш яму: “Дужаю рукою вывеў нас Госпад з Егіпта, з дому няволі.
Жывы, толькі жывы будзе славіць Цябе, як і я сёння: бацька абвесціць дзецям праўду Тваю.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у навуцы і напамінанні Госпадавым.
Калі спытаецца цябе ў будучым сын твой, кажучы: “Што за сэнс гэтых сведчанняў, прыказанняў і законаў, якія загадваў вам Госпад, Бог наш?” —