Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 25:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Не паказвайся фанабэрыстым перад царом і не стой на месцы вялікіх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Не ўзьвялічвай сябе перад абліччам валадара і на месцы вялікіх ня стой,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ганарліва не выстаўляйся перад абліччам цара і на месца вялікіх не станавіся;

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 25:6
15 Крыжаваныя спасылкі  

Песня ўзыходжання. Госпадзе, не ўзвышаецца сэрца маё ў пыху і не ганарыстыя вочы мае, не ганяюся я за вялікім ані за дзівосным для мяне.


І сказаў Майсей Богу: «Хто я, каб ісці да фараона і вывесці сыноў Ізраэля з Егіпта?»


Лепш скарыцца з пакорлівымі, чым здабычу дзяліць з фанабэрыстымі.


Нядобра есці занадта мёду, і здабыццё славы не ёсць слава.


Выведзі ад вачэй цара бязбожніка — і справядлівасць умацуе пасад яго.


Лепш, калі табе скажуць: «Узніміся сюды», чым каб зняважылі цябе перад кіраўніком.


Хай іншы цябе хваліць — не твой уласны рот, чужы — не твае ўласныя вусны.


Дык калі ты будзеш пакліканы, ідзі і сядзь на апошнім месцы, каб, калі надыдзе той, хто цябе запрасіў, сказаў табе: “Прыяцель, сядзь вышэй”; тады будзе табе пашана перад банкетуючымі з табою.


«Калі будзеш запрошаны кім-небудзь на вяселле, не ўзлягай на першым месцы, каб часам не быў запрошаны больш шаноўны за цябе,


І сказаў Самуэль: «Ці не малым ты быў у вачах сваіх, а стаўся ты галавой пакаленняў Ізраэля? І памазаў цябе Госпад на цара над Ізраэлем,