І калі ён гэта яму казаў, той адказаў яму: «Ці ж мы зрабілі цябе дарадчыкам цара? Перастань! Каб не забіў я цябе!» І перастаў прарок, сказаўшы: «Але я ведаю, што рашыў Бог забіць цябе, бо ты зрабіў такое і не паслухаў маёй парады».
ВЫСЛОЎІ 1:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З-за таго, што настаўленне ненавідзелі і не выбралі страх Госпадаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху перад ГОСПАДАМ, Біблія (пераклад В. Сёмухі) За тое, што зьненавідзелі веды і ня выбралі страху Гасподняга, |
І калі ён гэта яму казаў, той адказаў яму: «Ці ж мы зрабілі цябе дарадчыкам цара? Перастань! Каб не забіў я цябе!» І перастаў прарок, сказаўшы: «Але я ведаю, што рашыў Бог забіць цябе, бо ты зрабіў такое і не паслухаў маёй парады».
«Дакуль жа, невукі, будзеце любіць невуцтва, а насмешнікі — жадаць для сябе высмейвання, і недасведчаныя — ненавідзець навукі?
бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,
Галіны яго, павысыхаўшы, адломяцца, прыдуць жанчыны і папаляць іх. Бо гэты народ неразумны, таму не пашкадуе яго Той, Хто стварыў яго, і Хто ўфармаваў яго, не пашкадуе яго.
Бо кожны, хто блага робіць, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не асудзілі яго ўчынкаў;
лепш выбіраючы быць пераследаваным разам з народам Божым, чым мець часовую прыемнасць граху.