І стварыў Бог вялізных марскіх жывёл і ўсялякую істоту жывую і рухавую, якую нараджаюць воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсялякіх птушак паводле роду свайго. І бачыў Бог, што гэта добра.
БЫЦЦЁ 8:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды таксама і ўсе жывуны, жывёлы, птушкі і паўзуны, якія поўзаюць па зямлі паводле роду свайго, павыходзілі з аркі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе зьвяры, усе паўзуны, усе птушкі і ўсё, што рухаецца па зямлі, паводле родаў сваіх, выйшлі з каўчэгу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) усе жывёлы, і ўсе гады, і ўсе птушкі, усё, што рухаецца па зямлі, паводле родаў сваіх, выйшлі з каўчэга. |
І стварыў Бог вялізных марскіх жывёл і ўсялякую істоту жывую і рухавую, якую нараджаюць воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсялякіх птушак паводле роду свайго. І бачыў Бог, што гэта добра.
Сказаў таксама Бог: «Хай выдасць зямля жывую істоту ў родзе сваім: жывёл, і паўзуноў, і звяроў зямных паводле гатункаў сваіх». І сталася гэтак.
І збудаваў Ной ахвярнік Госпаду, і, узяўшы з усіх жывёлін чыстых і птушак чыстых, прынёс ахвяру цэласпалення на ахвярніку.
ды для кожнай жывой душы, якая разам з вамі: ці з ліку птушак, ці з ліку жывёл і ўсіх звяроў зямлі, якія з вамі, — для ўсіх, якія выйшлі з аркі, для ўсіх звяроў зямлі.