І вось, Я з табою, і буду берагчы цябе, куды б ты ні пайшоў, і прывяду цябе ў гэтую зямлю, і не пакіну цябе, пакуль не споўню, што табе абяцаю».
БЫЦЦЁ 46:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я пайду разам з табой туды і адтуль выведу цябе назад, а Язэп ускладзе рукі свае на вочы твае». Біблія (пераклад А.Бокуна) Я зыйду з табою ў Эгіпет, і Я, выводзячы, таксама выведу цябе [адтуль]. I Язэп паложыць руку сваю на вочы твае». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я пайду з табою ў Егіпет, Я і выведу цябе назад; Язэп сваёю рукою закрые вочы твае. |
І вось, Я з табою, і буду берагчы цябе, куды б ты ні пайшоў, і прывяду цябе ў гэтую зямлю, і не пакіну цябе, пакуль не споўню, што табе абяцаю».
І сказаў ён Язэпу, сыну свайму: «Вось, я паміраю, але Бог будзе з вамі і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
І занеслі яго ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры Махпэла, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасць для пахавання ад Эфрона Хетыта, насупраць Мамрэ.
што бацька узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю; у магіле маёй, якую я выкапаў сабе ў зямлі Ханаан, пахавай мяне”. Дык я вось цяпер пайду, пахаваю бацьку свайго і вярнуся».
і сказаў: “Я ўвяду вас ад смутку Егіпта ў зямлю хананеяў і хетэяў, амарэяў і феразеяў, і гівеяў, і евусеяў, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам”.
І, ведаючы пакуту яго, Я спусціўся, каб вызваліць яго з рук егіпцян і вывесці з гэтай зямлі ў зямлю добрую і прасторную, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам, да мясцін хананеяў і хетэяў, амарэяў і феразеяў, гівеяў і евусеяў.