І хай прыгатуюцца гэтыя запасы для будучых сямі гадоў голаду, які прыцісне Егіпет, і не загіне зямля ў нястачы».
БЫЦЦЁ 41:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спадабалася парада фараону і ўсім яго паслугачам. Біблія (пераклад А.Бокуна) I добрае было гэтае слова ў вачах фараона і ў вачах усіх слугаў ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта спадабалася фараону і ўсім слугам ягоным. |
І хай прыгатуюцца гэтыя запасы для будучых сямі гадоў голаду, які прыцісне Егіпет, і не загіне зямля ў нястачы».
І ён сказаў ім: «Ці ж зможам мы знайсці такога чалавека, які быў бы поўны Духу Божага?»
І разышлася добрая чутка ў палацы фараона: «Прыбылі браты Язэпа». І радаваўся фараон і ўся яго сям’я.
І ўвесь народ чуў гэта; і спадабалася гэта яму, як і ўсё, што рабіў цар, было добрым у вачах усяго народа.
Дык Ахаб звярнуўся да Набота і сказаў: «Дай мне вінаграднік твой, а я зраблю з яго агарод, бо блізка ён і побач з домам маім. І дам табе за яго лепшы вінаграднік, або, калі табе гэта зручней, дам табе адпаведную плату срэбрам».
і вызваліў яго ад усякіх бед, і даў яму ласку і мудрасць перад абліччам фараона, цара Егіпта, і ён прызначыў яго ўладаром над Егіптам ды над усім сваім домам.
Калі святар Пінхас і князі супольнасці і кіраўнікі дружын Ізраэля, што былі з ім, пачулі гэта, яны супакоіліся і вельмі ахвотна падтрымалі словы сыноў Рубэна, і Гада, і паловы пакалення Манасы;