Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкаю сваёй; і будуць адным целам.
БЫЦЦЁ 41:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сем кароў прыгожых і сем каласоў поўных — гэта сем гадоў ураджайных: адно і тое ж значэнне сну выражаюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сем кароваў добрых — гэта сем гадоў; і сем тых каласоў добрых — гэта сем гадоў. Гэта сон адзін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сем кароў добрых, гэта сем гадоў; і сем каласоў добрых, гэта сем гадоў: сон адзін; |
Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкаю сваёй; і будуць адным целам.
А сем кароў худых і брыдкіх, якія выйшлі за тымі, і сем каласоў пустых і знішчаных сухім ветрам — гэта сем гадоў будучага голаду,
ды зноў задрамаў і ўбачыў другі сон. На адным сцябле вырасла сем каласоў поўных і прыгожых.
І так спажывайце яго: падперажыце паясніцы вашыя, майце абутак на нагах, трымаючы посахі ў руках, і ежце спешна: бо гэта ёсць Пасха Госпада!
Зрабі і пяцьдзесят залатых аплікаў, якімі патрэбна злучыць палотны, каб скінія была адным цэлым.
Як ты гэта ўбачыў, калі камень адарваўся ад гары, хоць не дакранулася да яго рука людская, і знішчыў жалеза, і медзь, і гліну, і срэбра, і золата; вялікі Бог выявіў цару, што станецца пазней: і праўдзівы ёсць сон, і выясненне яго вернае».
і пілі тое самае духоўнае пітво. Пілі, вось, з духоўнай скалы, што ішла за імі, а тая скала – Хрыстос.