БЫЦЦЁ 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася па нейкім часе, што Каін складаў Госпаду ахвяру з пладоў зямлі, Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі прайшлі дні, Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Празь некаторы час Каін прынёс ад пладоў зямлі дар Госпаду; |
а Абэль складаў таксама з першынцаў статка свайго і з іх тлустасці, дык Госпад зірнуў на Абэля і дар яго,
А ў час усяго гэтага не быў я ў Ерузаліме, бо ў трыццаць другім годзе валадарання Артаксэркса, цара Бабілонскага, прыйшоў я да цара, і ў канцы дзён я папрасіў аб тым, каб пайсці ад цара,
Табе Я даю ўсё, што лепшае з алею, з віна і са збожжа, усё, што сыны Ізраэля прыносяць Госпаду як першыя плады.
Гора ім, бо пайшлі яны дарогай Каіна, і паддаліся ашуканству за плату, як Балаам, і ў бунце, як Корэ, загінулі.