І падобнымі словамі штодзень дакучала жанчына юнаку, але ён адмаўляўся ад чужаложства.
БЫЦЦЁ 39:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Здарылася аднаго дня, што ўвайшоў Язэп у дом і займаўся сваёй справай без сведкаў, Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася аднаго дня, і ён увайшоў у дом рабіць працу сваю, і нікога з людзей дому не было ў доме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сталася аднаго дня, што ён увайшоў у дом рабіць справу сваю, а нікога з хатніх тут у доме ня было; |
І падобнымі словамі штодзень дакучала жанчына юнаку, але ён адмаўляўся ад чужаложства.
а яна, схапіўшы яго за полы адзення, сказала: «Паспі са мной». А ён, пакінуўшы плашч у яе руках, уцёк і выйшаў вонкі.
Вока чужаложніка чакае цемры, кажучы: “Не ўбачыць мяне вока”, і хавае ён твар свой.
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Распуста ж і ўсякая нячыстасць або сквапнасць хай і не ўзгадваюцца ў вас, як і належыць у святых,