І калі Якуб вяртаўся з поля вечарам, Лія выйшла насустрач яму і сказала: «Увайдзі да мяне, бо я купіла цябе за мандрагоры майго сына». І ён спаў з ёй у гэтую ноч.
БЫЦЦЁ 30:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выслухаў Бог Лію, і яна пачала, і нарадзіла Якубу пятага сына, Біблія (пераклад А.Бокуна) I пачуў Бог Лею, і яна зачала, і нарадзіла Якубу пятага сына. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуў Бог Лію, і яна зачала і нарадзіла Якаву пятага сына. |
І калі Якуб вяртаўся з поля вечарам, Лія выйшла насустрач яму і сказала: «Увайдзі да мяне, бо я купіла цябе за мандрагоры майго сына». І ён спаў з ёй у гэтую ноч.
і сказала: «Даў мне Бог плату, бо я дала мужу свайму паслугачку сваю». І назвала яго імем Ісахар.
І сказала Ракель: «Судзіў мяне Бог, і выслухаў усё ж такі просьбу маю, даючы мне сына». І таму дала яму імя Дан.
Сказаў яму Госпад: «Убачыў Я смутак народа Майго ў Егіпце і пачуў лямант яго ад бязлітаснасці наглядчыкаў яго.
Тады Анёл прамовіў да яго: «Не бойся, Захарыя, бо пачута маленне тваё, вось жа, жонка твая Лізавета народзіць табе сына, і назавеш яго Янам.
І здарылася па нейкім часе, што Ганна пачала, і нарадзіла сына, і дала яму імя Самуэль, таму што ад Госпада выпрасіла яго.