Нарадзіла таксама Зільпа, паслугачка Ліі, другога сына Якубу.
I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, другога сына Якубу.
Зэлфа, служанка Лііна нарадзіла другога сына Якаву.
І сказала Лія: «Шанец!» І дзеля таго дала яму імя Гад.
І сказала Лія: «На шчасце маё! Шчаслівай, бясспрэчна, мяне назавуць жанчыны». Таму назвала яго Асэр.
І каля мяжы Дана, ад усходу аж да мора, атрымае Асэр адну частку ва ўласнасць.
Ад сыноў Асэра — пакаленні па плямёнах і па сем’ях родаў іх, па імёнах усіх людзей мужчынскага полу ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою,